Жнiвень 3

Брэйн-рынг “Казак мудрыя ўрокі”

Казкі любяць усе дзеці: чараўніцтва і прыгоды захапляюць, забаўляюць і вучаць дабру і справядлівасці. 3 жніўня выхаванцы аздараўленчага лагера “8-ое чудо света” вёскі Альхоўка наведалі Астравецкую раённую бібліятэку.

Падрабязней

Жнiвень 3

Піар-тур “Давай у бібліятэку!”

Наведвальнікі школьнага лагера “Сонейка” СШ №1 здзейснілі піар-тур “Давай у бібліятэку!”, каб даведацца, як працуе дзіцячая бібліятэка, што там ёсць цікавага, якія там існуюць правілы, як стаць чытачом і шмат іншай інфармацыі.

Падрабязней

Лiпень 29

У лета пад кніжным ветразем

Хутка праходзіць лета, дорачы дзецям станоўчыя эмоцыі і добры настрой. Асабліва гэта адчуваецца ў аздараўленчых лагерах, дзе збіраюцца самыя актыўныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Штодня яны вучацца новаму, знаходзяць новыя заняткі і завязваюць цікавыя знаёмствы.

Падрабязней

Лiпень 25

Свята вёскі і пленэр мастакоў “И нет в целом мире прекрасней деревни моей”

24 ліпеня ў аграгарадку Трокенікі прайшло свята вёскі, якое сабрала жыхароў, гасцей і аматараў вясковага адпачынку. “И нет в целом мире прекрасней деревни моей” – пад такой сімвалічнай  назвай прайшло мерапрыемства. Гісторыя вёскі багатая і незвычайная. Яна налічвае ўжо 560 год. За гэты час змянілася шмат пакаленняў, змяніўся і выгляд мястэчка, колькасць насельніцтва, аднак незвычайная ўтульнасць і простасць засталіся. Здаецца, што кожны камень і кожнае дрэўца тут дыхае даўніной. Пра багатую гісторыю нагадвае і сядзіба дзевятнаццатага стагоддзя, дзе калісьці жыў і працаваў знакаміты мастак Мар’ян Богуш-Шышка. Велічны дом у стылі неабарока, які атачаюць флігель і стайня ў чырвонай цэглы, уражваюць сваёй вытанчанасцю і веліччу. З 1996 года тут размяшчаецца бібліятэка-клуб. Сімвалічна, што менавіта ў гэтым месцы была прадстаўлена выстава копій прац таленавітага мастака. На працягу цэлага дня жыхары і госці мелі магчымасць мець жывую сувязь з выяўленчым мастацтвам: быў арганізаваны пленэр мастакоў “Лета ў правінцыі. Сядзіба Мар’яна Богуша-Шышкі-2022”, у якім прынялі ўдзел таленавітыя, цудоўныя мастакі.

Падрабязней

Лiпень 21

Разнавіднасці арнаменту ў нацыянальным адзенні беларусаў

20 ліпеня ў філіяле “Мальская сельская бібліятэка” правялі невялікі экскурс у мінулае “Разнавіднасці арнаменту ў нацыянальным адзенні беларусаў” для выхаванцаў Мальскага дзіцячага сада, пагаварылі пра важнасць нацыянальнай вопраткі, яе значэнне і сімвалізм.

Падрабязней