За добрым настроем
Сталы ўзрост – час адпачынку, новых магчымасцяў. Аднак пажылыя людзі часам застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі. Жыць у адзіноце заўсёды маркотна. Менавіта таму супрацоўнікі філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” і клуба наведваюць невялікія вёскі з культурнай праграмай. На гэты раз наведалі вёскі Каценавічы і Заборцы з літаратурна-музычнай праграмай “За добрым настроем”. У гэты дзень ліліся народныя песні, чыталіся байкі, гучалі частушкі.
Бібліяноч — 2022
15 чэрвеня астраўчане і госці горада акунуліся ў святочную атмасферу. Толькі на гэты раз мерапрыемства было ў незвычайным фармаце. “Бессоница в библиотеке” – пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы ў межах свята “Библионочь – 2022”. Парад літаратурных герояў, флэшмобы и арт-пляцоўкі, палаткі жахаў і дыскатэка – весела і цікава можна было правесці час у бібліятэцы.
Віншуем з перамогай!
Філіял “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” Астравецкага раёна перамагла ў юбілейным ХХХ рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” у намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” і атрымала дыплом першай ступені. Падрабязней