Верасень 9

Урок-дыялог “Электронная кніга – сучасная крыніца ведаў”

 

Школьнікі ў штодзённым жыцці актыўна карыстаюцца планшэтамі, смартфонамі, ноўтбукамі. Усё радзей папяровыя кнігі дастаюцца з паліц. Аднак з’явілася новае паняцце ў нашым абыходзе – электронная кніга. Што гэта за кнігі і для чаго яны патрэбны расказалі чытачам філіяла “Мальская сельская бібліятэка”.

Падрабязней

Верасень 8

Ад Скарыны да нашых дзён

У філіяле “Кямелішкаўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна інфармацыі “Ад Скарыны да нашых дзён”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства. Чытачы мелі магчымасць адсачыць храналогію развіцця кніжнай справы. Даведаліся, як змянялася кніга і якія тэхналогіі ўводзіліся. Мерапрыемства дало новыя веды, а таксама адкрыла новыя і невядомыя факты. Падрабязней

Верасень 6

Не згасне святло кніг

Дзень беларускага пісьменства і друку – асаблівае свята для нашай краіны. Гэта нацыянальнае свята дорага кожнаму, хто шануе і паважае роднае слова, нашу культуру і кніжныя традыцыі. З гэтай нагоды Астравецкая раённая бібліятэка падрыхтавала літаратурную кампазіцыю “Не згасне святло кніг”.

Падрабязней

Верасень 6

Францыск Скарына – першадрукар, асветнік, гуманіст

У філіяле “Рытанская сельская бібліятэка” прайшло літаратурнае свята “Францыск Скарына – першадрукар, асветнік, гуманіст”. Дзеці даведаліся больш пра постаць Францыска Скарыны, друкара і асветніка.

Падрабязней

Верасень 6

Літаратурны кірмаш

Дзень ведаў – важнае свята і для настаўнікаў, і для вучняў, і для іх бацькоў. Каб першы школьны дзень стаў для юных чытачоў 1-2 класаў  Альхоўскай сярэдняй  школы запамінальным, бібліятэкар Юлія Заруба сумесна з работнікамі культуры  падрыхтавалі літаратурны кірмаш “Што пачытаем, сябар мой?”

Падрабязней