Курыць не модна!
Філіял “Дзіцячая бібліятэка” правяла гадзіну інфармацыі “Курыць не модна!” Бібліятэкар пазнаёміла моладзь з гісторыяй з’яўлення тытуню і цыгарэт, праінфармавала аб тым, колькі ў свеце пакутуе і гіне людзей ад гэтай згубнай звычкі. Прысутныя даведаліся аб страшных наступствах курэння, аб тым, што чалавек, які курыць, прыносіць шкоду не толькі сабе, але і навакольным. У канцы мерапрыемства было праведзена анкетаванне школьнікаў па праблеме курэння.
Літаратурная гульня “Бюро знаходак”
Чтение для старшего поколения
Выхадны дзень у бібліятэцы
Літаратурнае падарожжа па творчасці А.Ліндгрэнд “Шведская проказница” прайшло для дзяцей філіяла “Рытанская сельская бібліятэка”. Бібліятэкар пазнаёміла з біяграфіяй пісьменніцы, яе творчым шляхам,напомніла аб знакамітых творах. А ў завяршэнні мерапрыемства з вялікім задавальненнем паглядзелі мультфільм, дзе пазнаёміліся з найлепшымі творамі знакамітай пісьменніцы і адказалі на пытанні віктарыны.
Гатовы дзверы адчыніць мы для цябе,чытач наш верны!
На дзень прыемных сустрэч “Гатовы дзверы адчыніць мы для цябе,чытач наш верны!” завіталі госці з Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Астравецкага раена – творчыя калектывы “Аксаміткі” і “Чаромушкі”, якія пазнаёміліся з дзейнасцю бібліятэкі і работай з дзецьмі па прывіццю навыкаў чытання і любові да кнігі.
На все вопросы даст ответ страна журналов и газет
Здзейсніць займальнае падарожжа ў свет дзіцячых часопісаў і газет, а таксама даведацца, што ў кожнага часопіса ёсць сваё непаўторнае аблічча і стыль, прапануе бібліятэкар філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” сваім юным чытачам, вучням 1 класа мясцовай школы “На все вопросы даст ответ страна журналов и газет”.