Чэрвень 9

Акцыя “Чытаючы аўтобус”

9 чэрвеня супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі адправіліся ў чарговае падарожжа з акцыяй «Чытаючы аўтобус» з мэтай папулярызацыі твораў класікаў беларускай літаратуры Я.Коласа і Я.Купалы з нагоды юбілею.

Падрабязней

Чэрвень 9

Кожнаму чалавеку адкрыты шлях у бібліятэку

Выхаванцы з прышкольнага лагера наведалі філіял “Варнянская сельская бібліятэка”. Бібліятэкар правяла экскурсію “Кожнаму чалавеку адкрыты шлях у бібліятэку”, пазнаёміла з дзіцячым кніжным фондам, займальна расказала дзецям аб правілах карыстання бібліятэкай. Затым пазнаёміла прысутных з выставай карцін дзяцей дзіцячай музычнай школы мастацтваў. З вялікай цікавасцю разглядалі прадстаўленыя працы і натхніліся самі займацца творчасцю.

Падрабязней

Чэрвень 9

Беларусь мая сінявокая

Наведвальнікі школьнага лагера СШ №2 “Вясёлка” былі запрошаны ў дзіцячую бібліятэку на пазнавальнае падарожжа “Беларусь мая сінявокая”, прысвечанае  Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя.

Падрабязней

Чэрвень 9

Каб памяць пра асветніцу жыла

Ефрасіння Полацкая – знакавая постаць для беларускай культуры. Яе дзейнасць і зараз  прыгадваецца нашчадкамі. 5 чэрвеня адзначаецца дзень памяці асветніцы. З гэтай нагоды ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла гістарычная гадзіна  “Каб памяць пра асветніцу жыла” для выхаванцаў лагера “Вілія”.

Падрабязней

Чэрвень 7

Конкурс “Вернісаж літаратурных герояў”

На базе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага прайшоў конкурс “Вернісаж літаратурных герояў”. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Астравецкага рэгіёна. На конкурс было прадстаўлена больш за 150 прац у чатырох намінацыях. У намінацыі “Героі твораў народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа” Астравецкая раённая бібліятэка атрымала першае месца за кампазіцыю па вершы Янкі Купалы “Песня жней”. Лялькі-жнеі былі зроблены з прыроднага матэрыялу і размешчаны на спіле дрэва .

Падрабязней