Лiпень 11

Нам засталася спадчына

У філіяле “Страчанская сельская бібліятэка-клуб” прайшла літаратурная вечарына “Нам засталася спадчына”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.  Для ўдзельнікаў была падрыхтавана гульня, якая ўключала ў сябе невялікі аповед пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, а таксама заданні і конкурсы рознага ўзроўню. Прысутныя прыгадалі радкі з вядомых твораў і пазнаёміліся з выставай літаратуры да юбілею класіка.

Падрабязней

Лiпень 11

Акцыя “Здравия желаю!”

Людзі, якіх дакранулася хвароба, асабліва патрабуюць увагі і добрага слова. Вольга Багдановіч, бібліятэкар філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка”, наведала аддзяленне сястрынскага догляду мясцовай бальніцы з акцыяй “Здравия желаю!” З сабой яна прыхапіла порцыю мастацкай літаратуры, газеты і часопісы. Пацыенты шчыра яе павіталі, з задавальненнем азнаёміліся з літаратурай. Напрыканцы бібліятэкар пажадала чытачам моцнага здароўя і жыццёвых сіл.

Падрабязней

Лiпень 11

Салодкі дзень у бібліятэцы

7 ліпеня адзначаецца ўлюбёнае свята ўсіх аматараў салодкага – Сусветны дзень шакаладу. Філіял “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” таксама далучыўся да святкавання. Каб парадаваць сваіх юных чытачоў, бібліятэкар Вольга Багдановіч падрыхтавала   пазнавальна-шакаладнае асарці “Салодкі дзень у бібліятэцы”.

Падрабязней

Лiпень 8

Творы Купалы і Коласа нас вучаць Радзіму любіць

У філіяле “Варнянская сельская бібліятэка” да юбілею класікаў аформлена кніжная выстава “Душа народа ў творах іх жыве”, а таксама прайшла гадзіна гучнага чытання “Творы Купалы і Коласа нас вучаць Радзіму любіць”. Пасля прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з фільмам “Запрашаем наведаць мясціны Янкі Купалы і Якуба Коласа”.

Падрабязней

Лiпень 8

Купалавы словы як малітва

У філіяле “Рытанская сельская бібліятэка” 7 ліпеня прайшоў літаратурны вечар “Купалавы словы як малітва”. Удзельнікі даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, яго карані, прычыну выбару псеўданіма. Разгледзелі і тэматычны складнік яго твораў. Напрыканцы мерапрыемства былі прадэкламаваны вядомыя вершы класіка.

Падрабязней

Лiпень 7

Купалавы словы жывуць між намі

7 ліпеня – важная дата для кожнага беларуса, які захапляецца беларускай літаратурай, бо ў гэты дзень нарадзіўся класік беларускай літаратуры Янка Купала. У гэтым годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння класіка. З гэтай нагоды ў гарадскім скверы Астравецкая раённая бібліятэка зладзіла літаратурна-паэтычны марафон “Купалавы словы жывуць між намі”.

Падрабязней