Верасень 27

Гадамі багатыя –душой маладыя!

25 верасня ў  раённай бібліятэцы самыя актыўныя і ініцыятыўныя ўдзельнікі клуба “Актыўнае даўгалецце” сабраліся на вечар адпачынку “Гадамі багатыя – душой маладыя!”. У першы кастрычніцкі дзень у нашай краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей. Гэты дзень – яшчэ адна добрая нагода, каб адзначыць заслугі прадстаўнікоў старэйшага пакалення, іх важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, іх бясцэнны вопыт і вялікую ролю ў выхаванні моладзі.

Падрабязней

Верасень 12

Прэзентацыя кнігі аб Астравецкай школе

Цікавае мерапрыемства прайшло 11 верасня ў раённай бібліятэцы. Члены аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце” сабраліся на прэзентацыю кнігі былой настаўніцы Л. А. Мартынавай “Гісторыя Астравецкай сярэдняй школы №1”.

Падрабязней

Верасень 10

Узрост падарожжам не перашкода

5 верасня  члены клуба “Актыўнае даўгалецце” у суправаджэнні загадчыцы аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі Падворскай Т. М. адправіліся ў чарговую экскурсію па роднай краіне.

Падрабязней

Жнiвень 6

Абарані свой агарод ад хвароб і нягод

У чарговы раз у Варонскай сельскай бібліятэцы члены аматарскага аб’яднання “Срэбная нітка” сабраліся абмеркаваць праблему барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.

Падрабязней

Жнiвень 6

Мудрасць жыцця – маладосць душы

 

Удзельнікі мастацкай самадзейнасці і работнікі культуры аг. Варняны парадавалі гасцей песнямі, вершамі, гульнямі і рознымі конкурсамі на мерапрыемстве «Мудрасць жыцця – маладосць душы». Выступленне  мясцовых артыстаў было задорным, і не пакінула нікога абыякавым. На працягу ўсяго свята пажылыя людзі чулі ў свой адрас шчырыя пажаданні добрага здароўя, даўгалецця, добрага настрою.

Падрабязней

Лiпень 31

Экскурсія ў Мінск

Самыя  ініцыятыўныя ўдзельнікі клуба “Актыўнае даўгалецце”, якое дзейнічае пры раённай бібліятэцы, 26 ліпеня здзейснілі пазнавальную экскурсію ў сталіцу са сваім кіраўніком Таццянай Падворскай.

Падрабязней