Лiпень
7
Архітэктурныя помнікі Астравецкага раёна
Архітэктурная спадчына Астравеччыны — яркае адлюстраванне гісторыі нашага краю. Амаль кожны з аб’ектаў з’яўляецца жамчужынай матэрыяльнай культуры. Культавае дойлідства Астравеччыны вядома далёка за межамі раёна дзякуючы велічнаму касцёлу Святой Троіцы ў Гервятах, касцёлу Наведвання Божай Маці ў Гудагаі, Міхалішкаўскаму касцёлу Святога Міхаіла Архангела.
База дадзеных «Гісторыка-культурныя каштоўнасці Астравецкага раёна» дае характарыстыку 12 касцёлам, апісвае Траецкую царкву старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі і адзінага пауль што праваслаўнага Храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы.
Інфармацыя ўзбагачана бібліяграфіяй і фотаздымкамі храмаў.