Летапіс вёскі Гервяты
I. Уступ
Гервяты, вёска, цэнтр сельсавета Астравецкага раёна на р.Лоша. За 24 км на ПнУ ад Астраўца, 20 км ад чыгуначнай станцыі Солы, на аўтадарозе Варняны – Жодзішкі.
445 жыхароў, 200 двароў (1993).
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 т. Т.2 – Мн.: Бел.Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 1994. –с. 518.
На пачатку 1998 года 544 жыхары, 203 двары
(згодна статыстычнай справаздачы Гервяцкага сельскага Савета).
На 01.01.2004г. 190 двароў, 514 жыхароў, цэнтр “СПК “Гервяты”.
Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Астравецкага раёна: Рэд. кал.: Г.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. –Мн.:БелЭн. – 632с.:іл.
II. Візітка вёскі
Гервяцкі сельскі Савет народных дэпутатаў. Праўленне калгаса “Радзіма”(зараз СВК “Гервяты”). Дом культуры. Бібліятэка. Сярэдняя школа. Магазіны:прадуктовы, прамысловы і гаспадарчых тавараў,калгасны. Аддзяленне сувязі. Аддзяленне ашчаднага банка. Дзіцячая музычная школа. Бальніца на 25 месц. У 1997 годзе — першай палове 1998 года на базе Гервяцкай участковай бальніцы размяшчалася інфекцыйнае аддзяленне раённай бальніцы. Дзіцячы сад. Комплексна-прыёмны пункт. Жывёлагадоўчы комплекс буйной рагатай жыывёлы. Кансервавы цэх. Дом сямейных урачыстасцей (рэстаўрыраваны млын). Лясніцтва. Млын. Будынак сепаратарнага аддзялення.Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (пастаўлены ў 1967 годзе). Помнік архітэктуры — Троіцкі касцёл (1903).
III. Адкуль у вёскі імя
Хранолаг М.Стрыйкоўскі і гісторык Ю.Нямцэвіч сцвярджаюць, што мястэчка Гервяты заснавана ў 1271 годзе літоўскім князем Германтам і яго перашпачатковая назва гучала як Германтас. І толькі з-за памылковага напісання змянілася на Гервяты. Ёсць і іншыя меркаванні.
Вільнюскі біскуп Іонас, сын вялікага князя літоўскага, якому належалі Гервяты, у 1511 годзе перапісаў гэты маёнтак вільнюскім біскупам. У дакументах Вільнюскага біскупства маецца адпаведная, датаваная 7 лютага 1536 года, копія фундацыі біскупа Іонаса, па якой у гэтым жа годзе быў пабудаваны касцёл у Гервятах.
IV. Тыповыя для вёскі прозвішчы
- Гульбіновіч
- Рэміс
- Пуйша
- Мацко
- Гудойць
- Сыс
- Мешкіс
- Атмініс
- Базіс
- Стаціна
V. Час утварэння вёскі
У XIII – XIV стагоддзях Гервяты ўваходзілі ў склад нальшанскай (гальшанскай) зямлі. У гістарычных крыніцах яны ўпамінаюцца ў 1511 годзе як маёнтак у ваколіцах Варнян.
Запіс 1800 года ў кнізе рашэнняў Літоўскага вярхоўнага суда паказвае, што ў 1536 годзе было заснавана мястэчка Гервяты. На ўтрыманне касцёла быў падпісаны фальварак Попішкі. Фальварку ў той час належала 6 сялянскіх двароў 2 карчмы. Сяляне мелі па палавіне валокі зямлі. Захаваліся запісанымі і прозвішчы сялян: гэта Мацей Кулакоўскі, Мікола Стачынскі, Марцін Мальдзіс, Юргіс Пазлевіч, Андрэй Спачынскі і Мацей Петрык. Яны сеялі 7 бочак жыта; 5 — аўсу; 2 — ячменю; 1,5 — грэчкі, па восьмай частцы пшаніцы, гароху і чвэрць бабоў. Настаяцель касцёла атрымаў права бязвыплатна карыстацца местачковым млвнам, лавіць рыбу, браць лес на будоўлю і паліва.
Цяжкае эканамічнае становішча і вялікія павіннасці сялян фальварка Гервяцкага касцёла знайшлі адлюстраванне ў акце візітацыі касцёла ў 1740 годзе. Кожны мужчына быў
Абавязаны адпрацаваць 104, а жанчына — 23 дні на год. Акрамя таго яны абкладваліся яшчэ і натуральнай данінай.
У пачатку XIX стагоддзя была адрамантавана альбо нанава адбудавана большасць дамоў Попішскага фальварка. У двары прыхода стаяў сонечны гадзіннік. У самім прыходзе прыходзе быў вялікі агарод, у якім добра раслі капуста, буракі, морква, агуркі, радыс, мак, салата, бульба, цыбуля, гарох, пятрушка. Даходы з маёнтка ішлі на ўтрыманне вільнюскага біскупа, маёнтак нярэдка здаваўся ў арэнду Гервяцкаму маёнтку належала і само мястэчка, а таксама вёскі Міцюны, Мацкі, Гайголі і некалькт выселкаў. Сяляне гэтых вёсак плацілі аброк грашыма, адбывалі гужавую павіннасць, давалі “дзякло” (даніну) аўсом, сенам, харчамі, будавалі і рамантавалі надворныя пабудовы, плаціну, масты, дарогі.
VI. Аб чым расказваюць каменні.
Троіцкі касцёл (архіт.). У цэнтры вёскі. Пабудаваны
ў 1903г. з цэглы.
Храм — трохнефавая базіліка з трансептам і вежай пасярэдзіне галоўнага фасада. Цэнтральны неф накрыты двухсхільным чарапічным дахам, які ў месцы перасячэння з дахам трансепта ўтварае крыж. Дахі над бакавымі нефамі аднасхільныя. Фундамент будынка абліцаваны гранітнымі плітамі. Характэрным элементам архітэктуры касцёла з’яўляюцца шматступеньчатыя кантрфорсы, якія пераходзяць у аркбутаны. Плоскасці контрофорсаў апрацаваны стральчатымі і прамавугольнымі нішамі. Сцены касцёла прарэзаны вузкімі спаранымі стральчатымі аконнымі праёмамі ў нішах. Уваходны партал — перспектыўны, стральчаты. Унутры храм дзеліцца на нефы 5 парамі складанапрафіляваных калон на высокіх васімігранных п’едэсталах. Сцены бакавых нефаў расчлянёны адпаведна калонам пілястрамі. Аконныя прёмы цэнтральнага нефа ў трохвугольных нішах. Скляпенні крыжовыя, з дэкаратыўнымі нервюрамі.
Касцёл — помнік архітэктуры неаготыкі.
А.А.Міцянін
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобласць. – Мн.: выд-ва “Бел. Сав. Энцыклапедыя” імя П.Броўкі, 1986. – с.89
VII. Такой была вёска
У 1796 годзе маёнтак Гервяты ад Вільнюскага біскупства забрала расейская царская ўлада. У 1797 годзе, 23 жніўня, цар Павел I падараваў яго рускаму паслу ў Стамбуле, тайнаму саветніку Марціну Шуазэль дэ Гуф’е, які 11 кастрычніка 1798 года прадаў маёнтак мясцоваму памешчыку Мацею Дамейку.
Паводле дадзеных аўночна-Заходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства ў другой палове XIX стагоддзя тут пераважала трохпольная сістэма земляробства, ураджаі былі вельмі нізкімі, таварна-грашовыя адносіны — слаба развітымі.
Сяляне Гервят неаднойчы выступалі супраць феадальнага, а затым — капіталістычнага прыгнёту — у 1861, 1863 гадах, у час рэвалюцыі 1905- 1907 гадоў.
VIII. Устанаўленне савецкай улады
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі з царскай арміі ў
Гервяты вярнулася нямала рэвалюцыйна настроеных салдат. Былі і тыя, хто вярнуўся з нямецкага палону. Пры выбарах мясцовага рэўкома ў яго склад, пад уплывам учарашніх салдат, вылучаны іменна такія людзі. Першым старшынёй камітэта быў Ю.Базевіч, празваны вяскоўцамі за рэвалюцыйную дзейнасць “Чырвоным капітанам”. Камітэт пад уздзеяннем рэвалюцыйных ідэй рэквізаваў і раздаў інвентар з Гервяцкага маёнтка бедным сялянам, выселіў з дому памешчыцу Дамейка, стварыў народную міліцыю, адабраў у рыхтаваўшыхся да эвакуацыі немцаў нарабаваныя запасы збожжа, коней і раздаў насельніцтву. Начальнікам народнай міліцыі стаў Ч.Мацка. Камітэт трымаў сувязь з Вільнюсам, Ашмянамі, Мінскам, адкуль атрымліваў зброю і вопратку для міліцыі. Пасля перамогі контррэвалюцыі камітэт быў разагнаны, старшыня яго Ю.Базевіч трапіў у турму. Рэпрэсіям падвергліся і іншыя члены камітэта, байцы народнай міліцыі.
IX. Гісторыя калгаснага жыцця
З пяці даваенных калгасаў у ліпені 1944 года былі адроджаны тры — імя Сталіна Астравецкага, імя Варашылава Варнянскага і імя Молатава Гервяцкага сельсаветаў. Яны аб’ядноўвалі 63 сялянскія гаспадаркі. Землі калгасаў у суме складалі 687 гектараў. У кожнага калгасніка ў асабістым карыстанні было па паўгектара зямлі.
Гартаючы падшыўку Астравецкай раённай газеты “Сталінская праўда” за 1978 год, якая захоўваецца у нашым архіве (занальны дзяржаўны архіў г.Ліды), даведваемся навіны з Гервяцакга сельсавета амаль паўвекавой даўнасці.
У 60 аддаленых вёсках Гервяты гараць лямпачкі Ільіча, электрыфікаваны 10 дамоў в. Міцюны. 10 сем’яў у сельсавеце з’яўляюцца шчаслівымі ўладальнікамі радыёпрёмніка.
У трох магазінах прадаюцца тавары першай неабходнасці: соль, газа, запалкі і іншае.
Маюцца дзве хаты чытальні, а 17 верасня 1948 года адкрыты Дом сацкультуры на 100 месц у вёсцы Гервяты.
На ахове здароўя насельніцтва знаходзіцца сельская амбулаторыя, у якой працуюць урач, фельчар, акушэрка і 2 медыцынскія сястры.
У снежні 1948 года 43 аднаасобныя сялянскія гаспадаркі в.Гервяты аб’ядналіся ў калгас “Новы шлях”, выбраўшы старшынёй перадавога селяніна Мілэйша Іосіфа.
Сарокіна Л. Дакументы расказваюць: у раённую кнігу “Памяць” // Астравецкая праўда.-1997. -29 кастрычніка (№83). –с.з
У 1949 – 1950 гадах тутэйшыя сяляне аб’ядналіся ў калгасы, якія пасля ўзбуйнення ў 1958 годзе ўтварылі калгас “Радзіма”. Аб інтэнсіўнасці развіцця гэтай гаспадаркі сведчаць прыведзеныя ў кнізе паказчыкі выпуску і рэалізацыі сельгаспрадукцыі, лічбы грашовых даходаў. Адначасова рос і фонд аплаты працы, што садзейнічала паляпшэнню матэрыяльнага жыцця калгаснікаў.
Кляцоўскі М. У ваколіцах Гервят: з гісторыі Астравеччыны // Астравецкая праўда. -1993. -31 сакавіка. -№24. –с.3
Да жніўня 1960 года ўзначальваў Гузаў. А са жніўня 1960 года па студзень 1982 нязменным кіраўніком гаспадаркі быў Андрэй Андрэевіч Галагаеў.
З 25 студзеня 1982 года па 1 сакавіка 2003 года старшынёй калгаса “Радзіма” з’яўляўся Вячаслаў Іосіфавіч Адахоўскі.
1 сакавіка 2003 года старшынёй калгаса “Радзіма” быў абраны Мечыслаў Часлававіч Лісоўскі.
1 ліпеня 2003 года калгас “Радзіма” па рашэнню агульнага сходу членаў калгаса пераіменаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Гервяты”.
Чацвертага лістапада 2005 года суседні СВК “Рымдзюны” рэарганізаваны шляхам далучэння да СВК “Гервяты” рашэннем Гродзенскага аблвыканкама №44.
X. Адукацыя насельніцтва
Маюцца звесткі, што ў 1777 годзе ў Гервятах была адкрыта пачатковая школа, дзе вучыліся 4 польскіх і 9 сялянскіх дзяцей, а дагутэль у XVI – пачатку XVII стагоддзя бліжэйшая школа была ў Жодзішках, пры кальвінісцкім касцёле.
Кляцоўскі М. У ваколіцах Гервят: з гісторыі Астравеччыны // Астравецкая праўда.-1993. -27 сакавіка.- №23
У сельсавеце 5 школ: 1 няпоўная сярэдняя і чатыры пачатковых, у якіх працуюць 16 настаўнікаў і навучаецца 450 дзяцей. (Астравецкая раённая газета “Сталінская праўда” за 1948 год)
Сарокіна Л. Дакументы расказваюць: у раённую кнігу “Памяць” // Астравецкая праўда. -1997. -29 кастрычніка. — №83. –с.з
XI. Гісторыя мясцовай школы
Значная ўвага надаецца развіццю адукацыі, якая тут, у асноўным, ажыццяўляецца ў Гервяцкай сярэдняй школе. Толькі за 17 гадоў яе існавання сярэднюю адукацыю атрымалі 245 чалавек. Большая частка выпускнікоў прадоўжыла вучобу ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Беларусі і Літвы. У Гервяцкай школе навучанне вядзецца, па жаданню вучняў і бацькоў, на беларускай, літоўскай, рускай мовах.
Кляцоўскі М. У ваколіцах Гервят: з гісторыі Астравеччыны // Астравецкая праўда.-1993. -31 сакавіка.- №24
Выкладанне прадметаў у Гервяцкай СШ на беларускай мове вядзецца з 1992-1993 навучальнага года. У 1997-1998 годзе у школе вучыліся:
Дырэктар: СтупакоўУладзімір Пятровіч
Нам. дырэктара па вучэбнай частцы:
Мацкела Наталля Іванаўна
Нам дырэктара па выхаваўчай рабоце:
Шульгіна Ірына Францаўна
Сакратар: Радзюк Наталля Іванаўна
Настаўнік пачатковых класаў:
Аляксеявец Кацярына Пятроўна – 2 кл.
Адахоўская Алена Эдуардаўна — 4 кл.
Рэміс Таццяна Міхайлаўна — 1 кл.
Ступакова Наталля Міхайлаўна – 3 кл.
Выхавацель групы падоўжанага дня:
Юшкавічэне Алена Эдвардаўна
Вайцюль Ангеліна Баляславаўна
(вяла літ. і мову)
Вярбіцкая Людміла Андрэеўна (гісторык)
Герліх Людміла Пятроўна (біялогія, хімія)
Ліпская Вольга Юльянаўна
(матэматык, бібліятэкар, пенсіянерка)
Ліпскі Мікалай Рыгоравіч
(геаграфія, гісторыя, пенсіянер)
Лукша Людміла Мікалаеўна (рус. мова, літ-ра)
Максімюк Таццяна Баляславаўна (—-//—-)
Мацвеева Яніна Віктараўна (бел. м. і літ-ра)
Раманоўская Галіна Іванаўна (—-//—-)
Пукшта Леанід Іосіфавіч (фіз. культура)
Хабібуліна Ірына Назіпаўна (—-//—-)
Урбановіч Яўгеній Канстанцінавіч (фізіка)
Урбановіч Тамара Іванаўна (матэматыка)
У 1997-1998 годзе самы малы за гісторыю школы выпуск — 6 вучняў 11 класа:
Авілкіна Наталля
Астапавец Ірына — в. Гальчуны
Карэйва Ірына — в.Попішкі
Мірончык Юрый – в. Гервяты
Пазлевіч Яўгеній — в. Гервяты
Штура Наталля — в. Гіры
Мірончык Юрый закончыў школу на “выдатна”;, астатнія вучні на “42 і “5”.
Выпускнікі 1999 года:
Аляксеявец Алёна — в. Гервяты
Бясецкая Марына — в. гервяты
Бучынскі Сяргей — в. Гервяты
Валанцэвіч Яўген — в. Міцюны
Валэйка Марына — в. Гервяты
Жакун Ніна — в. Міцюны
Каркоцкая Кацярына – в. Гервяты
Кулеўскі Аляксандр — в. Гервяты
Мацко Юлія — в. Гервяты
Радзевіч Пётр — в. Гервяты
Сцефановіч Валерый – в. Гайголі
Сыс Ірына — в. Гервяты
Выпускнікі 2000 года
Адахоўская Святлага – в. Гервяты
Антаненка Аляксей — в. Керплашына
Аляксеявец Віталій — в. Гервяты
Бучынскі Аляксандр — в. Гервяты
Валэйка Ганна — в. Гервяты
Жакун Юрый — в. Міцюны
Каркоцкі Барыс — в. Гервяты
Кулеўскі Віктар — в. Гервяты
Мацвеева Люба — в. Гервяты
Русалоўская Святлана- в. Гервяты
Скарульская Алеся — в. Гервяты
Саўко Святлана — в. В.Яцыны
Юхневіч Анжэла — в. Кірэлі
Выпускнікі 2001 года:
Андрэйчык Наталля — в. Гервяты
Бучынская Наталля — в. Гервяты
Вайцяховіч Юлія — в. Гервяты
Валанцэвіч Анатоль — в. Міцюны
Ласінец Юлія — в. Гервяты
Макевіч Алена — в. Гудзенікі
Насута Віктар — в. Гервяты
Сільвановіч Таццяна – в. Міцюны
Шунько Уладзімір — в. Гервяты
Выпускнікі 2002 года
Александровіч Яўген – в. Гервяты
Мароз Яўген — в. Гервяты
Мацко Павел — в. Гервяты
Субач Андрэй — в. Чэхі
Хабібуліна Наталля — в. Гервяты
Шафран Алена — в. Гервяты
Выпускнікі 2003 года
Андрэйчык Марына — в. Гервяты
Максімюк Алег — в. Гервяты
Гаруноў Слава — в. Міцюны
Раманоўскі Максім — в. Міцюны
Выпускнікі 2004 года
Гаруноў Дзяніс — в. Міцюны
Гваздовіч інна — в. Мацкі
Васільчык Андрэй — в. Гервяты
Жакун Віталій — в. Міцюны
Іванчук Юлія — в. Гервяты
Каркоцкі Іван — в. Гервяты
Мароз Ганна — в. Гервяты
Міцкевіч Дзіма — в. Гервяты
Пагада Яўгеній — в. Гервяты
Русалоўскі Яўген — в. Гервяты
Скерла Наталля — в. Міцюны
Сцефановіч Андрэй — в. Гайголі
Хомук Таццяна — в. Міцюны
Часнойць Павел — в. Сакалойці
Янэцкі Аляксандр — в. Сакалойці
Выпускнікі 2005 года
Вайцяховіч Павел — в. Гервяты
Вяржынскі Андрэй — в. Гервяты
Кацяш Вікторыя — в. Міцюны
Лях Яўген — в. Гервяты
Махнач Анастасія — в. Гервяты
Раманоўскі Аляксей — в. Міцюны
Калектыў настаўнікаў у 2005 годзе
Мацко Наталля Іванаўна — дырэктар
Максімюк Таццяна Баляславаўна — нам. па вуч. Частцы
Трышына Валянціна Вацлаваўна — нам. па выхав. Рабоце
Масевіч Алена Станіславаўна — сац. Педагог
Чубрык Вольга Станіславаўна — педагог-арганізатар
Раўдановіч Таццяна Міхайлаўна настаўнікі
Аляксеявец Кацярына Пятроўна пачатковых
Юшкевічэне Алена Эдвардаўна класаў
Ступакова Наталля Міхайлаўна
Урбановіч Тамара Іванаўна — выклад. матэматыкі
Урбановіч Яўген Канстанцінавіч — фізіка, інфарматыка
Раманоўская Галіна Іванаўна — бел. мова, прац. нав.
Мацвеева Яніна Віктараўна — бел. мова і літ-ра
Трыбоцкая Ірына Пятроўна — хімія, біялогія
Вярбіцкая Людміла Андрэеўна — гісторыя
Гадунка Ірына Казіміраўна — фізкультура
Александровіч Наталля Рыгораўна — англ. мова, псіхал.
Сцефановіч Ганна Станіславаўна — геаграфія
Сакратар: Урбановіч Таццяна
Лабарант: Пазлевіч Аксана Мар’янаўна
Замяняе: Сцефановіч Аксана іванаўна
Нам. дырэктара па выхаваўчай рабоце:
Русалоўскі Іван Іванавіч
Тэх. персанал: Масевіч Святлана Аляксандраўна
Сячынская Кацярына Уладзіміраўна
Цвёрдая Надзея Мікалаеўна
Раманоўскі Мечыслаў Зянонавіч
Шаблоўскі Антон Станіслававіч
Палачанская Лілія Эдвардаўна
XII. Гісторыя бібліятэк
Сельская бібліятэка размяшчаецца ў будынку Гервяцкага сельскага Дома культуры. Перасялілася сюды бібліятэка ў сакавіку 1992 года. Яна заняла памяшканне з двух пакояў, агульнай плошчай 75м², якое па праекту прызначалася пад школу мастацтваў. А ў памяшканні, якое было адведзена пад абанемент бібліятэкі, размясціліся спецыялісты тагачаснага калгаса “Радзіма”. Чытальная зала адведзена пад рытуальную, дзе праходзілі урачыстыя рэгістрацыю шлюбу, праводзіліся мерапрыемствы.
Да 1992 года бібліятэка знаходзілася ў старым будынку Гервяцкага СДК. Там яна таксама займала 2 пакоі.
Раней у гэтым жа будынку быў сельскі Савет, а яшчэ раней — польская гміна.
Доўгі час працавала ў бібліятэцы Пазлевіч Людміла Юльянаўна, 1958 года нараджэння, беларуска, адукацыя сярэдне-спецыяльная (Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум).
На перыяд дэкрэтнага водпуску з кастрычніка 1985 года па чэрвень 1987 года ў бібліятэцы працавала Пашук Святлана Аляксандраўна, 1968 года нараджэння, беларуска, адукацыя сярэдняя, якая нарадзілася ў в. Завідзіненты. У Гервятах яна выйшла замуж за Масевіча Іосіфа Станіслававіча, мае двух сыноў, працуе зараз тэхработніцай Гервяцкай сярэдняй школы.
Прыкладна з 1978 па 1982 гады ў бібліятэцы працавала Барысенка Людміла Іванаўна, ывпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума. У Гервятах яна выйшла замуж за Бартасевіча Віктара Іванавіча, а адпрацаваўшы вызначаны тэрмін вярнулася дадому ў г. Полацк, дзе працуе ў дзіцячай бібліятэцы.
Некаторы час працавала ў бібліятэцы Бутовіч Часлава, пасля яе змяніла Ілюк Валянціна. Абедзьве ўражэнкі Падольскага сельскага Савета. У студзені 1985 года Ілюк В. была перавядзена ў Трокеніцкую бібліятэку.
У Астравецкай раённай газеце “Сталінская праўда” за 1948 год упамінаецца дзве хаты-чытальні, а 17 верасня 1948 года адкрыты Дом сацкультуры на 100 месаў у в. Гервяты.
Сарокіна Л. Дакументы расказваюць: у раённую кнігу “Памяць” // Астравецкая праўда. -1997. -29 кастрычніка. — №83. –с.з
Напачатку бібліятэка лічылася прыклубнай. Прыкладна ў 1959-61гг. у Доме культуры працаваў Радута Станіслаў Станіслававіч з в. Чэрнішкі.
З 1962 па 1965гг вёў прыклубную бібліятэку Чайкоўскі Іван Станіслававіч, 1942 года нараджэння, адукацыя няпоўная сярэдняя, беларус, нарадзіўся ў в. Чэрнішкі. Зараз ён жыве ў Гервятах, працаваў паштальёнам Гервяцкага аддзялення сувязі, знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Кніжны фонд у сельскай бібліятэцы пры Гервяцкім СДК складаў 5526 экзэмпляраў на агульную сумму 1709 рублёў. У 1970 годзе кніжны фонд складаў ужо 5582 экз. а 01.01.1975 года — 8368, а на 15 снежня 1978 года —/ 6450 экзэмпляраў на суму 3732 рубл. 74 кап. На 01.01.1980 года ў бібліятэцы налічвалася 7007 экзэмпляраў кніг; на 01.01.1985 — 8601 экз.
З кастрычніка 1968 года па жнівень 1974 загадчыцай Гервяцкага СДК працавала Суднік Людміла Паўлаўна, па спецыяльнасці метадыст-арганізатар бібліятэчнай і клубнай работы. У Гервяты яна была пераведзена з Ізабелінскай сельскай бібліятэкі, а ў 1974 годзе была прызначана загадчыцай Карвэльскай сельскай бібліятэкі.