Воінскія захаванні на тэрыторыі Астравецкага раёна
7 захаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны знаходзяцца ў Астравецкім раёне. Сярод іх 5 брацкіх магіл — у п. Гудагай, аг. Варняны, Варона, Кемелішкі і в. Барані і 2 адзінкавыя магілы ў в. Жукойні і аг. Рымдзюны.
1 помнік савецкім воінам і партызанам (г. Астравец), 2 памятныя знакі расстраляным яўрэям (в. Быстрыца і аг. Міхалішкі), 1 памятны знак лётчыкам Пастаўскай авіяшколы ўсталяваны ў Астравецкім раёне.
Больш за 1345 мясцовых жыхароў былі расстраляны ў гады нямецкай акупацыі ў Астравецкім раёне.
360 чалавек загінула ў Кямелішкаўскім гета 24 кастрычніка 1943 года.
Гісторыя чалавецтва, на жаль, гэта часта гісторыя войн. Войны здараліся розныя, людзі гінулі з абодвух бакоў. Але памяць аб загінулых з веку ў век захоўваецца жывымі.
Воінскія захаванні лічацца аб’ектам гуманнай міссіі. За імі даглядаюць дарослыя і дзеці, аднаўляюцца помнікі, праводзяцца мітынгі. Ёсць такія і на Астравеччыне.
Польскія, яўрэйскія і рускія захаванні, помнікі загінуўшым землякам і брацкія магілы знаходзяцца пад пільнай увагай мясцовай улады, шэфскіх арганізацый.
База дадзеных «Воінскія захаванні на тэрыторыі Астравецкага раёна» змяшчае кароткае апісанне і бібліяграфію. Рэсурс плануецца папаўняць па меры з’яўлення новай інфармацыі.
|
|
|
|
Пахаванне Грамадзянскай вайны. Адзіночная магіла Яўсеева Т.Я. |
Адзіночная магіла Канстовіча І.Б., які загінуў у Афганістане |
Брацкая магіла ў аг. Кямелішкі
|
|
|